— «Magnus Ducatus Poesis» я б ахарактарызаваў як супольнасць паэтаў і перакладчыкаў паэзіі, музыкаў, мастакоў, іншых творцаў, стваральнікаў і крытыкаў мастацтва народаў Цэнтральнай Еўропы — літоўскага, беларускага, латышскага (і латгальскага), польскага, рускага, украінскага і іншых (уключна з нацыянальнымі меншасцямі гэтых краін). Гэта супольнасць ствараецца на аснове этычных і эстэтычных каштоўнасцяў, а таксама, паводле словаў літоўскай літаратуразнаўцы Ванды Забарскайтэ, «на аснове рэспубліканскіх ідэй ВКЛ — свабоды, талерантнасці і такіх каштоўнасцяў, як чалавечая годнасць і грамадзянскі абавязак».
Усё гэта — як бы субстрат, які не кідаецца ў вочы, падмурак, на якім будуецца гмах паэзіі (у шырокім сэнсе), паэзіі, што яднае, дапамагае пераступіць межы чалавечай замкнёнасці, непаразумення… Які сэнс я ўкладаю ў свой удзел у паэзіі? О, гэта пытанне ўсяго жыцця.
Міжнародны фестываль «ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ПАЭЗІІ»
Уладзімер Арлоў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч (Беларусь)
Уладас Бразюнас, Вітас Дэкшніс, Антанас А. Ёнінас, Данатас Пятрошус, Альвідас Шляпікас (Літва)
Яцэк Гутараў, Богдан Задура, Лешак Энгелькінг (Польшча)
Дмытро Лазуткін, Мар’яна Саўка, Астап Слівінскі (Украіна)
Музыка: Сяргей Пукст (Беларусь)
23 кастрычніка
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, тэатр-студыя Я. Міровіча пр. Незалежнасці, 81 (ІІ паверх)
Пачатак а 19.00 гадзіне
Уваход вольны
Spalio 23 d. Baltarusijos valstybinėje menų akademijoje tarptautinė Magnus Ducatus Poesis bendrija, pakviesta Baltarusių PEN centro ir Lenkų instituto Minske, surengė poetinį muzikinį vyksmą; jame drauge su baltarusių, lenkų ir ukrainų poetais pasirodė Vladas Braziūnas, Vytautas Dekšnys, Antanas A. Jonynas, Donatas Petrošius ir Alvydas Šlepikas.