Уладас Бразюнас
Паэт і перакладнік Уладас Бразюнас нарадзіўся ў 1952 годзе ў Пасваліс, на поўначы Літвы, недалёка ад мяжы з Латвіяй. З 1983 г. выпусьціў 12 [2009 – 15] паэтычных зборнікаў, укладальнік і перакладнік некалькіх кнігаў. Перакладае з латыскай, францускай, некалькіх славянскіх моваў: зь беларускай, польскай, сэрбскай, харвацкай… Яго вершы перакладаюцца на альбанскую, ангельскую, баўгарскую, беларускую, грузінскую, італьянскую, нямецкую, польскую, румынскую, расійскую, славацкую, славенскую, украінскую, францускую, харвацкую, швэдзкую і іншыя мовы.
Уганараваны рознымі прэміямі ў Літве, а таксама ляўрэат прэміі фонда імя Тараса Шаўчэнкі (2002), Узнагароды Году Латвіі за ўнёсак усяго жыцьця ў пераклады латыскай літаратуры (2006).
Magnus Ducatus Poesis: ribų įveika = robežu pārvarēšana = пераадoленьне мeжаў = pokonywanie granic = подолання меж = преодоление рубежей = surmounting boundaries: 2006–2007 / Sudarė ir parengė Vladas Braziūnas. – Vilnius: Petro ofsetas, 2007. – P. 98.